Чаму педагогаў-мужчын становiцца ўсё менш?

(0 голосов)

Арыстоцель, Платон, Жан-Жак Русо, Канфуцый, Песталоцы, Канстанцiн Ушынскi, Леў Выгоцкi, Януш Корчак, Джон Дз'юi, Шалва Аманашвiлi... Няхай жанчыны не крыўдуюць, але, гаворачы пра вялiкiх настаўнiкаў, прыгадваюць пераважна педагогаў-мужчын. Для Яна Амоса Каменскага прафесiя настаўнiка была «найлепшая, як нiякая iншая пад сонцам». 

Як вынiкае са статыстычнага агляду, падрыхтаванага да Дня настаўнiка, у агульнай колькасцi педагогаў, якiя выкладаюць у школе асобныя прадметы, прадстаўнiкi моцнага полу на пачатак 2018/2019 навучальнага года складалi 18,2 працэнта.

У топ-5 прадметаў, дзе колькасць настаўнiкаў-мужчын была самая высокая, увайшлi «фiзiчная культура» (63,7 працэнта ад агульнай колькасцi), «дапрызыўная i медыцынская падрыхтоўка» (60,7 працэнта), «працоўнае навучанне» (43 працэнты), «фiзiка» (35,5 працэнта), «гiсторыя i грамадазнаўства» (28,9 працэнта).

А вось сярод настаўнiкаў беларускай мовы i лiтаратуры i рускай мовы i лiтаратуры мужчын-педагогаў амаль няма (усяго 2,5 i 2 працэнты адпаведна). Сярод настаўнiкаў замежнай мовы iх толькi 5 працэнтаў, бiялогii — 8 працэнтаў, хiмii — 9 працэнтаў. Сярод дырэктараў устаноў адукацыi i iх намеснiкаў — таксама толькi 14 працэнтаў мужчын.

Вся статься по этой ссылке 

Прочитано 386 раз

136 комментарии

Оставить комментарий

Убедитесь, что Вы ввели всю требуемую информацию, в поля, помеченные звёздочкой (*). HTML код не допустим.